Баджуні (, ) — архіпелаг у Індыйскім акіяне ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Самалі. Агульная плошча — каля 31 км². Насельніцтва — каля чалавек.

Геаграфія Архіпелаг Баджуні стварае ланцуг з астравоў і скал, які цягнецца на 937 км уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Самалі. Пры гэтым плошча найбуйнейшага вострава Каяма дасягше ўсяго 6,38 км². Агульная колькасць астравоў — болей за 30, але населена толькі 9 з іх.

Архіпелаг сфарміраваўся ў плейстацэнавы перыяд у выніку ваганняў акіяну і паступоваму адкладанню наносаў ракі Джуба. Паверхня водмелі была населена каралавымі паліпамі, якія ўтварылі працяглы прыбярэжны рыф.

Для архіпелага характэрны трапічны мусонны клімат. Вільготныя сезоны здараюцца двойчы за год. У астатнія перыяды пануе засуха.

Прырода На некаторых астравах захаваліся мангравыя лясы. Фаўна паверхні астравоў бедная, аднак у навакольных водах сустракаюцца рэдкія віды каралаў, рыб, марскія чарапахі і дзюгоні.

Гісторыя і культурныя асаблівасці Верагодна, паўднёвае ўзбярэжжа Самалійскага паўвострава з'яўляецца першаснай тэрыторыі фарміравання этнаса суахілі. У высокім сярэднявеччы тут існаваў шэраг гарадскіх супольнасцей, узгаданных у арабскіх крыніцах. У XVI ст. нашэсце арома вымусіла мясцовае насельніцтва перасяляцца на поўдзень або прыбярэжныя астравы. Сучасныя тубыльцы архіпелага Баджуні — іх прамыя нашчадкі, якія размаўляюць на асобным дыялекце мовы суахілі. Самі астравіцяне лічаць сябе нашчадкамі арабаў і шыразцаў.

У старажытнасці тубыльцы архіпелага актыўна гандлявалі з паўднёвымі краінамі, самалійцамі і арабамі. Немалую ролю адыгрываў гандаль рабамі. Згодна мясцовым паданням, баджуні паспяхова ваявалі з канкурэнтамі з Ламу. Сведчаннем поспеху мясцовых жыхароў той пары з'яўляюцца рэшткі па-майстэрску пабудаваных магільняў з каралавага вапняку, знаходкі шкляных і парцалянавых вырабаў. Аднак у другой палове XIX ст. пад ціскам Вялікабрытаніі гандаль рабамі быў спынены, што прывяло астраўную эканоміку ў заняпад. У 1895 г. астравіцяне трапілі пад адміністрацыйны кантроль брытанскіх каланіяльных уладаў. Іх асноўнымі заняткамі сталі рыбалоўства, дробны гандаль з узбярэжжам, вырошчванне какосаў, кукурузы і проса. Відавочна, ужо у гэты перыяд пачалося перасяленне з Баджуні ў іншыя краіны. У нашы дні большасць нашчадкаў выхадцаў з Баджуні жыве ў суседняй Кеніі, ЗША і Канадзе.

У 1926 г. архіпелаг быў перададзены пад кантроль італьянцаў. У 1960 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Самалі, дзе баджуні ператварыліся ў этнічную і моўную меншасць. Хаця грамадзянская вайна ў Самалі амаль не закранула архіпелаг, многія мясцовыя жыхары аддалі перавагу бежанству і далейшаму перасяленню ў заходнія краіны. Паляпшэнне ваенна-палітычнай сітуацыі звязваецца з магчымасцю развіваць турызм.

Спасылкі Bajuuni Island in Somalia Bajun Historical Linguistics Information regarding the treatment of the Bajuni clan in Somalia THE MAMMALIAN FAUNA OF THE SOMȦLI REPUBLIC: STATUS ȦND CONSERVȦTION PROBLEMS Template for Submission of Scientific Information To Describe Ecologically or Biologically Significant Marine Areas

Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавіта Катэгорыя:Астравы Афрыкі Катэгорыя:Астравы Самалі