Бельбог — прамавугольны кавалак тканіны, абвязаны вакол таліі, састаўная частка . Узбекская варыяцыя кушакаНа все случаи жизни… может пригодиться узбекский мужской пояс — бельбог .

Апісанне Прадстаўляе сабой платок памерам прыкладна метр на метр, які складваўся вуглом і абвязваўся вакол таліі. Бельбог вырабляюць з тканін квятчастага ці аднатоннага колеру, у тым ліку з баваўняных, шаўковых ці атласных тканін, і ўпрыгожваюць вышыўкай. Моладзь носіць дэкаратыўна-стракатыя бельбогі, а старыя выкарыстоўваюць белае палатно. У буднія дні насілі бельбогі з саціну, а ў святочныя — з шоўку, атласу ці адрасу. У багатых людзей для парадных выхадаў бельбогі рабіліся з аксаміту, багата аздабляліся вышыўкай і срэбнымі бляхамі. Арнаментацыя бельбога залежыць ад рэгіёну стварэння.

Выкарыстанне

У Туркестане мужчынскае адзенне (, і іншыя) падпярэзваюць вакол таліі бельбогам, часам сустракаецца звычай завязваць два і больш бельбогі. Завязванне бельбога існуе са старажытных часоў і стала нацыянальнай традыцыяй. Ім мужчыны падпяразвалі ўзімку сцёганыя халаты, а ўлетку — прасторныя кашулі.

Бельбог акрамя асноўнага прызначэння мог выкарыстоўвацца і для іншых мэтаў: паміж яго зморшчын завязвалі дробныя рэчы, у тым ліку часам хлеб ці табак, грошы ці дробныя прылады; ён служыў абрусам (дастарханам) або ручніком у далёкіх дарогах, выкарыстоўваўся як кілімок для намазу.

Абрадавыя мэты

У пасаг узбекскай нявесты абавязкова ўваходзіла некалькі зробленых ёю бельбогаў, мудрагеліста аздобленых вышыўкай, якія дараваліся жаніху, яго бацьку, братам і іншым блізкім мужчынам. Падчас абрадаў, у тым ліку і вясельных, бельбогам падпярэзвалі жаніха, апранаючы яму начную кашулю. І мужчыны, і жанчыны завязваюць бельбог, калі памірае хто-небудзь з блізкіх.

Атрымаць бельбог у падарунак заўсёды лічылася знакам асаблівай павагі і праявай увагі. Даўней яго ўручалі пераможцам народных спаборніцтваў або ў якасці  — узнагароды за прынесеную добрую і радасную вестку. Падчас абраду пасвячэння вучня ў ранг майстра яму ўрачыста павязвалі бельбог, і з таго часу ён меў права працаваць самастойна.

Літаратура OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil

Спасылкі На все случаи жизни… может пригодиться узбекский мужской пояс — бельбог

Катэгорыя:Адзенне Катэгорыя:Паясы Катэгорыя:Культура Узбекістана