Лансіроўка (ад  — дзіда, пранізваць), або насцілы ўточныя ( — прыём ручнога ткацтва, пры якім дадатковым узорыстым утком перакрываюць некалькі нітак асновы па гарызанталі адначасова з ткацтвам фона або рэпсавым перапляценнем. Звычайна выкарыстоўваліся рознакаляровыя ўткі пры аднакаляровай аснове. У тканіне ніткі ўтку ў тых месцах, дзе яны не выходзілі на правы бок для ўтварэння ўзору, ляжалі свабодна на адваротным баку ці выстрыгаліся.

У славянскім узорыстым ткацтве такая тэхніка называецца бранай. У ткацтве французскіх шпалер і габеленаў — крапатаж ()И. Дворкина. «Ручное ткачество. Практика. История. Современность». Том 2. «Гладкое ткачество». Москва, издательство «Северный паломник», 2018, с. 290—299..

Выкарыстанне

Між іншым, лансіроўка выкарыстоўвалася ў вырабе паясоў слуцкага тыпу, у прыватнасці на ліёнскіх мануфактурах.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ткацкая справа