Паланцін ( ад — «пфальцкі») — футравая або аздобленая футрам доўгая жаночая накідка прамавугольнай формы. У цяперашні час паланцінам называюць прастакутныя накідкі з воўны, шоўку, лёну, атласу і многіх іншых матэрыялаў. Такое покрыва з памерамі не менш за паўметра па шырыні і да двух метраў даўжынёй нярэдка ўпрыгожана па краях альбо па перыметры узорам; колеравая гама разнастайная. Яго можна выкарыстоўваць як накідку, павязваць як шалік ці як галаўны ўбор.
Гісторыя Гэты элемент адзення ўвайшоў у моду ў Францыі каля 1676 года, калі (Лізелота), жонка (малодшага брата Людовіка XIV), дачка курфюрста Пфальца (; ) першай прадэманстравала элегантны спосаб абараняцца ад холаду з дапамогай невялікага пакрывала з , прывезенага ёю са сваёй радзімы — нямецкага княства Пфальц. Назва мае паходжанне ад тытула ўладальнікаў Пфальца — паланціны, гэта значыць першыя з сямі курфюрстаў імперыі.
У Расіі захапленне паланцінамі пачалося ў XVIII стагоддзі. Мода на паланцін прыйшла ў Расію ў 1724 годзе і карысталася поспехам аж да Рэвалюцыі 1917 года.
Літаратура
Балязин В. Н. Неофициальная история России 2007 ISBN 978-5-373-01229 Виноградов Е. История Мировой культуры 2001 (МГТУ им. Н. Э. Баумана)
Катэгорыя:Жаночае адзенне Катэгорыя:Нешытае адзенне Катэгорыя:Футра Катэгорыя:Накідкі