Трып () — ваўняная двухасноўная тканіна з ворсам на адным баку, стрыжаная як аксаміт. Часам называюць утрэхцкі аксаміт у гонар нідэрландскага горада Утрэхта, які быў вядомы ў XVII—XIX стагоддзях аксамітам і дыванамі.
Гісторыя У ВКЛ выраблялася з XVI стагоддзя. Відам трыпу была паўваўняная тканіна на баваўнянай аснове, якая выраблялася ў Гданьску з XVII стагоддзя як танны гатунак плюшу.
Выкарыстанне Выкарыстоўвалася для лёгкага верхняга адзення, галаўных убораў, абіўкі мэблі, экіпажаў, парцьер. Трып быў даволі каштоўнай тканінай і вялікай рэдкасцю ў XIX стагоддзі.
Літаратура
Катэгорыя:Утрэхт Катэгорыя:Шарсцяныя тканіны