Кубр () — рака ў Яраслаўскай і Уладзімірскай абласцях Расіі. Даўжыня 91 км (паводле іншых звестак 87 км). Плошча вадазборнага басейна — 1010 км².
Выток ракі размешчаны ў Ляхаўскім балоце, упадае ў Нерль (прыток Волгі). Найбуйнейшыя прытокі Сабля, Дубец, Мечка. На рацэ размешчаны населеныя пункты: Масцішчава, Кубрынск, Грыгарава і інш. Берагі ракі крутыя. На рацэ некалькі плацін, міжкалгасная ГЭС (1972). У раёне вусця запаведнік.
Катэгорыя:Рэкі Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі