Некаузскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Новы Некауз.

Геаграфія Плошча — 1954,45 км² (9-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Брэйтаўскім, на ўсходзе — з Рыбінскім, на поўдні — з Мышкінскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, на захадзе — з Цвярской вобласцю.

Асноўныя рэкі — Сіць, Сутка. На ўсходзе тэрыторыя раёна выходзіць на Волгу і Рыбінскае вадасховішча.

Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці