Васіль Васілевіч Шапялевіч (нар. , д. Каўняцін, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996).
Біяграфія Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Фізіка», 1969), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1974).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1974—1975), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1975, у 1975—1976 — загадчык кафедры фізікі, 1976—1987 і з 2005 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, у 1992—1998 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: крышталяоптыка; акустаоптыка; гіратрапія; галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; галаграфічная інтэрфераметрыя; методыка выкладання фізікі; лексіка і фальклор вёскі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Узнагароды Значкі «Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1985), фэйкавыя званні «International Man of 2000/2001 year» (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), «The most influential scientist of decade» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), «The person of year» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў галіне галаграфіі і інтэрфераметрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофе РАН, 2003), імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011).
Бібліяграфія Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Шепелевич Василий Васильевич. — Минск, 1994. Каля паэзіі : зборнік вершаў / Васіль Шапялевіч. — Мазыр, 2007.
Літаратура
Шепелевич Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 584. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 2 : Брестская область. — С. 466.
Спасылкі Васіль Васільевіч Шапялевіч (1945, Пінскі раён) // Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц Шепелевич Василий Васильевич // сайт БрДУ
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі