Аркадзій Гургенавіч Маўсесаў (, Кіравабад, Азербайджан — ) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па гандболе. Кандыдат педагагічных навук (1994), дацэнт.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1976).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1976—2015, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра спартыўных гульняў, загадчык кафедры). У 2014—2015 гадах быў дэканам факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваўИстория факультета.

Узнагароды Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1987).

Памяць На кафедры спартыўных гульняў адкрыты навукова-метадычны кабінет яго імя. Пачынаючы з 2016 года, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры праводзіцца турнір па гандболе сярод мужчынскіх камандаў яго памяці.

Бібліяграфія Эффективность игры в защите гандболистов высокой квалификации на основе оптимизации временной структуры противодействия нападению : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Мовсесов Аркадий Гургенович. — Минск, 1994. Педагогический контроль за специальной физической и технической подготовленностью спортсменов в учебно-тренировочном процессе по баскетболу, волейболу, гандболу и теннису : пособие / [А. Г. Мовсесов и др.]. — Минск, 2007.

Літаратура Мовсесов Аркадий Гургенович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 153.

Спасылкі На кафедре спортивных игр состоялось торжественное открытие научно-методического кабинета имени Заслуженного тренера РБ по гандболу А. Г. Мовсесова

Катэгорыя:Дэканы спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК