Тамара Анатолеўна Дуда (, таксама вядомая пад псеўданімам Тамара Горыха Зерня, ; , Кіеў, УССР) — украінская пісьменніца, лаўрэатка Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года. Аўтар рамана «Дачушка» (2019), адзначанага як кніга года BBC. Вядомая сваёй валанцёрскай дзейнасцю.

Біяграфія Нарадзілася ў Кіеве. У 1992 годзе скончыла Украінскі гуманітарны ліцэй. У 1993 годзе паступіла ў Інстытут журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта, абараніла дыплом у 1998 годзе. З 2003 па 2005 год вучылася ў Кіеўскім Міжнародным універсітэце. Больш за 20 гадоў перакладае эканамічныя тэксты з англійскай мовыBBC Україна: Тамара Горіха Зерня: «На війні витончується межа між світами».

З 2014 года Тамара Дуда была валанцёрам у зоне АТА. За валанцёрскую дзейнасць была адзначана граматай мэра Кіеваhttps://zn.ua/socium/tonkaya-stena-mezhdu-nami-i-voynoy-_.html Дзеркало тижня: Тонка стіна між нами і війною (12 червня 2015 року). Замужам, мае траіх дзяцей.

«Дачушка» — гэта першы раман пісьменніцы. Ён быў апублікаваны ў выдавецтве «Білка» на ўкраінскай і англійскай мовах. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў 2014 годзе падчас узброеннага канфлікта на ўсходзе Украіны. Плануецца экранізацыя рамана.

У 2021 годзе ў выдавецтве «Білка» выйшаў другі раман Тамары Горыха Зерня «Прынцып умяшання». Новая кніга пісьменніцы па жанры — дэтэктыў. Галоўная гераіня рамана Станіслава страціла на вайне на усходзе Украіны мужа, і адзіным суцяшэннем для яе стала праца. Па просьбе знаёмай яна адпраўляецца ў горад свайго дзяцінства на Чэркаўчыну, дзе і разгортваюцца асноўныя сюжэтныя падзеі.

У 2021 годзе Тамара Дуда з раманам «Дачушка» намінаваная на суісканне Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года ў намінацыі «Літаратура». Твор быў дапушчаны да ўдзелу ў другім туры конкурсу і ўрэшце атрымаў перамогу.

Цытаты «Я з тых шчасліўчыкаў, каму вайна больш дала, чым забрала. Яна падарыла мне выдатных людзей, дапамагла спазнаць сябе і пераацаніць жыццё»

Узнагароды

Лаўрэатка Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года за раман «Дачушка».

Спасылкі

BBC Украіна: «Мы не можам чакаць, пакуль народзіцца ўкраінскі Рэмарк» — пераможца кнігі года BBC Тамара Горыха Зерня Першая кніга, якая стала хітом: Кіеўская пісьменніца прэзентавала раман пра вайну на Усходзе Радыё Свабода: «Мы з маёй гераіняй сьвядома пераехалі ў Данецк» — аўтар кнігі года BBC Тамара Горыха Зерня BBC Украіна: Тамара Горыха Зерня: «На вайне вытанчаецца мяжа паміж светамі» Тамара Горыха Зерня — аўтар кнігі «Дачушка» Інтэрв’ю: «Дачушка» — кніга, якая назаўжды зменіць кожнага, хто яе прачытае «Тамара Горыха Зерня». Сайт выдавецтва «Білка» Ісус, сынок: «Дачушка» як Месія з Данбаса / / Читомо