Ду́баўка — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 177 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Слабодка з сеткі дрэнажных каналаў. У высокай плыні называецца Асеча. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Асноўны прыток рака Карляча (праваруч), ручай Губка і ручай з возера Валнея (леваруч). Упадае ў возера Езярышча з паўднёвага ўсходу за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Жукава.

У басейне Дубаўкі возера Валнея. Каля ракі вёска Гуркі.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі