Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук (нар. 21 лютага 1980 г.) — пяты кароль Бутана. Уступіў на трон у 2006 пасля адрачэння яго бацькі, чацвёртага караля Джыгмэ Сінг’е Вангчук на яго карысць.
Паходжанне Намг’ял — старэйшы сын караля Джыгме Сінг’е Вангчука, яго маці з’яўляецца трэцяй жонкай караля — Ашы Цэрынг Янгдон. У яго ёсць малодшы брат, малодшая сястра, чатыры зводных сястры і зводных брата ад іншых жонак караля. Сам Намг’ял не жанаты. Хаця яго бацька абвясціў, што збіраецца перадаць яму трон у 2008 годзе, але 14 снежня 2006 г. ён адрокся ад трона датэрмінова.
Адукацыя Скончыўшы асноўнае навучанне ў Бутане, Намг’ял прайшоў навучанне ў некалькіх каледжах ЗША і Вялікабрытаніі і абараніў дысертацыю па паліталогіі ў Оксфардзе.
Шматкроць выступаў як прадстаўнік Бутана на міжнародных мерапрыемствах.
Асабістае жыццё 13 кастрычніка 2011 года 31-гадовы кароль ажаніўся з 21-гадовай Джэцун Пема. Каралеўскае вяселле прайшло ў адпаведнасці са складаным будыйскім цырыманіяламLenta.ru: Из жизни: Король Бутана женился на простолюдинке . 5 лютага 2016 года ў пары нарадзіўся сын.
Катэгорыя:Каралі Бутана