До́брасць, Задобрасць — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Дарлівае, вусце на паўднёвай ускраіне горада Крычаў. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытоку да аграгарадка Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км ад вусця рэчышча каналізаванае. Каля вёскі Калініна на рацэ плаціна і сажалка.

Каля ракі вёскі Макаўе, Хацілавічы, Свадкавічы, Сакольнічы, Калініна, аграгарадок Касцюшкавічы.

Літаратура

Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа