Dinteranthus — род раслін сямейства .

Апісанне

Гэта суперсукулентныя расліны, якія разам з прадстаўнікамі родаў і адносяць да групы «жывых камянёў». Расліны сустракаюцца на невялікай тэрыторыі ў Капскай правінцыі ПАР, у даліне Аранжавай ракі, дзе летам выпадае адносна шмат дажджоў.

Род названы па імені , які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне флоры пустыні Наміб.

Сваім вонкавым выглядам больш, чым іншыя «жывыя камяні», падобныя на маленькія шарыкі — іх даўжыня і шырыня амаль аднолькавыя, а ў некаторых відаў шчыліна паміж парай лісця толькі ледзь намечана. Нават у тых выпадках, калі яна досыць глыбокая, гэтае выманне практычна не парушае агульнай шарападобнай формы. Маладыя расліны сустракаюцца паасобку, але з часам большасць відаў утвараюць невялікія групы.

Віды Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 5 відаў:

Катэгорыя:Гваздзікакветныя