Даска́ — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 ‰. Пачынаецца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі Мяжысеткі, вусце на ўсходняй ускраіне аграгарадка Дашкаўка. На рацэ 2 плаціны і сажалкі ў вёсках Мяжысеткі і Лежнеўка.

Літаратура

— С. 163.

Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна