Гольша, Галыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 29 км на тэрыторыі Горацкага раёнаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь». Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с.
Асноўныя прытокі Праваруч: Дабранка (ручай Касічка, Касянка, Касячка). Леваруч: Малая Галыша.
На рацэ У Горацкім раёне: Мацюты, Стан, Старынка, Балбечына, Панкратаўка, Галышына, Ермакі (Горацкі раён). У Дрыбінскім раёне: Язычкава, Гарадзецк, Ярыгі, Міхееўка, Новае Прыбужжа.
Агульныя звесткі Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ракі скрынкападобная, глыбока ўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні