Шаўлі́ С. 80., таксама Шаўля́й (, ) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шавельскага павета, Шавельскага раёна і Шавельскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Працуе міжнародны аэрапорт.

Гісторыя Назва горада паходзіць ад  — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі было паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.

Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, значыць увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Сустракалася таксама назва Шаўлі Вялікія. Да 1795 года Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Шаўляў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 100 653 100,00 Літоўцы 94 735 94,12 Рускія 3 173 3,15 Украінцы 436 0,43 Беларусы 249 0,25 Палякі 138 0,14 Іншыя 484 0,48 Не ўказалі 1 452 1,44

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер. Антанас Гудайціс (1904—1989) — літоўскі жывапісец. Марыя Ластоўская (1872—1957) — літоўская пісьменніца. Жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага. Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, археолаг. Аляксандр Іванавіч Якшэвіч (1886—1971) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, беларускі літаратар, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Шаўляйскага павета