Гуля́нка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 51 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Пачынаецца з сажалкі за 100 м на поўдзень ад вёскі Замошша, вусце за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ліпск. Працякае па заходняй ускраіне Бярэзінскага біясфернага запаведніка, пераважна праз лес. Ад вытоку на працягу 18 км рэчышча каналізаванае. Вадазбор у межах Верхнебярэзінскай нізіны.

У Гулянку ўпадае рака Асовіна (справа).

Літаратура

 — С. 145.

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна