Гу́йка — рака ў Беларусі, у Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці, у басейне Нёмана.
Назва Рачная назва балцкага паходжання. Назва згадваецца ў 1549 годзе як «Гуя»: «Замокъ Радошковский… на рекахъ на Гуи а на Вязыни»K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 524..
У назве Гуя корань — фанетычны варыянт кораня ў назве нёманскай ракі Гаўя, а таксама аднайменнай ракі Gauja на латвійскім ЗадзвінніK. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 501, 510, 514, 544.. Той жа корань і ў назве нёманскай ракі Гавязна.
Ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398..
Назва Гуя значыць «Звілістая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 19 км, у тым ліку 3 км на тэрыторыі Маладзечанскага раёнаОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) . Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Плошча вадазбору 98 км².
Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчына Мінскага раёна, за 2 км у напрамку на ўсход да вёскі Новы Двор. Ад сутокаў Гуйкі з Вязынкай каля гарадскога пасёлка Радашковічы ўтвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, лясістасць 35 %, пад ворывам 45 % тэрыторыі. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км).
Апроч як Гуйкай раку ў мінулым называлі ЧорнайМатериалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии — С. 252..
Каля ракі населеныя пункты Пухлякі, Новы Двор (Шаршунскі сельсавет), Збаравічы, Рагава.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов)
Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Басейн Іліі