Корынка — рака ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Густатка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выцякае з возера Корня за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Даўяты Браслаўскага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Корніца Шаркаўшчынскага раёна. Вадазбор у межах Дзісненскай нізіны. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім і сярэднім цячэнні.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны) Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна