Ага́я () — на ўсходзе Сярэдняга Захаду ЗША. Штат, першапачаткова які адносіўся да Паўночна-Заходніх тэрыторый, быў прыняты ў склад ЗША 17-м, 1 сакавіка 1803 года. Яго афіцыйная мянушка — «Штат конскага каштана». Сталіца штата і найбуйнейшы горад — Калумбус. Найбуйнейшыя гарады — Цынцынаты, Кліўленд, Таліда, Акран.

Назва «Агая» паходзіць ад іракезскага слова «ohi-yo’», што азначае «вялікая рака».

Урад Агая складаецца з выканаўчай улады на чале з губернатарам, заканадаўчай улады, якая ўключае Генеральную асамблею Агая, і судовай улады, на вяршыні якой у штаце знаходзіцца Вярхоўны суд. У цяперашні час прадстаўнікі Агая займаюць 18 месцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША.

Восем прэзідэнтаў ЗША з’яўляюцца выхадцамі з Агая. Гэта 9-ы прэзідэнт Уільям Гарысан, 18-ы прэзідэнт Уліс Сімсан Грант, 19-ы — Ратэрфорд Хейс, 20-ы — Джэймс Абрам Гарфілд, 23-й — Бенджамін Гарысан, 25-ы — Уільям Мак-Кінлі, 27-ы — Уорэн Гардзінг.

Насельніцтва

Законы штата Максімальнае абавязковае пакаранне за цяжкія злачынствы ў штаце Агая складае 20 000 долараў штрафу і 11 гадоў турмы. Крайнія выпадкі існуюць, калі прымяняецца пажыццёвае зняволенне, хаця ў Агая яны рэдкія. З 2014 па 2020 год у штаце былі прыведзены ў выкананне 4 смяротныя прысудыhttps://ohio.courtrecords.org/criminal-court-records .

Агая займае 49-е месца з усіх 50 штатаў за самыя мяккія пакаранні за эксплуатацыю аўтамашыны пад уздзеяннем алкаголю. Ён таксама займае 47-е месца па агульнай прафілактыцы кіравання ў нецвярозым стане. Колькасць парушэнняў, звязаных з эксплуатацыяй аўтамабіля ў нецвярозым стане, ў перыяд з 01.01.2020 па 31.05.2020 знізілася на 36% да аналагічнага перыяду 2019 годаhttps://statepatrol.ohio.gov/statistics/default.asp.

Вядомыя асобы Ліліян Гіш Джон Глен Нацыянальны музей Ваенна-паветраных сіл ЗША

Літаратура

Катэгорыя:Штаты ЗША