Антэ Дошэн () (, , Ліцка-Крбаўская жупанія, Каралеўства Харватыя і Славонія, Транслейтанія, Аўстра-Венгрыя (цяпер — Ліцка-Сеньская жупанія, Харватыя) — ) — харвацкі ваенны і палітычны дзеяч у эміграцыі.
Біяграфія Сын харвацкага палітычнага дзеяча і публіцыста Марка Дошэна.
Падчас Першай сусветнай вайны быў падпаручнікам узброенных сіл Аўстра-Венгрыі. У 1918 годзе знаходзіўся ў Мінску, дзе стаў сведкам абвяшчання Беларускай Народнай РэспублікіСаўка, З. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы = Belarusan Civilization in America: пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, 1949―1999: падзеі, дакумэнты, успаміны, пэрсаналіі / Зьміцер Саўка; [рэдактар Наталля Гардзіенка; прадмова Лявона Юрэвіча]. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 603 с., XII с. фат., партр.: іл., партр., факсім. — С. 70. — Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 38). — ISBN 978-985-7207-69-5.Беларус. — 1969. — № 143. — С..
Пасля вайны эміграваў у ЗША, дзе займаўся шырокай грамадскай дзейнасцю сярод эмігрантаў. З 1933 па 1935 гады быў рэдактарам паўмесячніка «Незалежная харвацкая дзяржава» («Nezavisnu hrvatsku državu»). Быў абраны старэйшынай Харвацкага дамабрана ў ЗША (створаны ў 1959 годзе).
З лютага 1974 да 1977 года прэзідэнт Харвацкай нацыянальнай рады (палітычная арганізацыя, заснаваная ў 1974 годзе на прынцыпах дзяржаўнай незалежнасці Харватыі)Miočević, T. T. Hrvatsko narodno vijeće od 1974. do 1990. / Tanja Trošelj Miočević // Obnovljeni Život. — 2020. — № 75 (2). — S. 229—245..
Літаратура Ljubović, E. Grbovi plemstva Like, Gacke i Krbave / Enver Ljubović; [prijevod sažetka Olga Grozdek (talijanski), Anton Jukić (njemački)]. — Zagreb: Megrad, 2003. — 309 str.: ilustr. u bojama. — S. 94—95. — ISBN 953-99305-0-2.
Катэгорыя:Журналісты Харватыі Катэгорыя:Харваты ў ЗША