Развітанне і прывітанне паўстанца () — дыптых польскага мастака Артура Гротгера, прысвечаны Паўстанню 1863—1864 гадоў, напісаны ў 1865—1866 гг. Карціны знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў КракавеMuzeum Narodowe w Krakowie, 2013-01-18, Aleksandra Krypczyk Artur Grottger, Galeria Malarstwa Polskiego (Ottyniowice na Podolu 1837 — Amélie-les-Bains 1867).

Карціны «Развітанне з паўстанцам» і «Прывітанне паўстанца» з'яўляюцца часткай польскай школы гістарычнага жывапісу, выдатнымі прадстаўнікамі якой былі таксама Ян Матэйка і Юзаф Хэлмоньскі. Тут відавочны метад, прыняты Гротгерам для прадстаўлення гістарычных падзей праз прызму сцэн з рэальнага жыцця. Як і ў серыі малюнкаў «Польшча» або «Літва», Гротгер бярэцца за тэму Паўстання 1863-64 гг.

Апісанне Гротгер зрабіў дыптых у 1866 годзе падчас свайго знаходжання ў сучасным украінскім мястэчку Снятынка, якое тады належала Станіславу Тарноўскаму.

«Развітанне з паўстанцам» На першай карціне «Развітанне з паўстанцам» мы бачым сцэну, дзе жонка з пяшчотай развітваецца з паўстанцам, які выпраўляецца змагацца за свабоду Польшчы, прышпіліўшы да яго шапкі нацыянальны бант. З чалавекам шляхецкага паходжання развітваецца жанчына, апранутая ў жалобнае чорнае, гатовая адмовіцца ад асабістага шчасця дзеля радзімы. Абедзве постаці глядзяць адзін на аднаго. На заднім плане бачны атрад Кракусаў. Дзеянне разгортваецца на парозе шляхецкай сядзібы, сімвалізуючай малую радзіму — міфічнае месцаDwory i pałace Artura Grottgera, Жыгмунт Яслоўскі.

«Прывітанне паўстанца» Другая карціна «Прывітанне паўстанца» паказвае цёмную постаць паўстанца, які крадком вяртаецца дадому, вітаючы сваю жонку. Жанчына апранута ў белую сукенку, якая кантрастуе з адзеннем мужчыны. На гэты раз героі не глядзяць адзін аднаму ў вочы. Галава жанчыны павернутая на другі бок. Тут радасць вяртання азмрочваецца горыччу прайгранага паўстання. Маёнтак зноў з'яўляецца на заднім плане. Аднак на гэты раз на даляглядзе відаць чорныя злавесныя хмары, якія ўзмацняюць драматызм сцэны.

Дыптых 16 студзеня 2013 года Нацыянальны банк Польшчы выпусціў 800 000 асобнікаў памятнай манеты наміналам 2 злотых да 150-годдзя паўстання. Узор, распрацаваны Эвай Тыц-Карпіньскай і Русанкай Навакоўскай, утрымлівае фрагмент карціны Артура Гротгера з дыптыха пад назвай «Развітанне».

Катэгорыя:З’явіліся ў 1866 годзе Катэгорыя:Нацыянальны музей у Кракаве Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Дыптыхі Катэгорыя:Карціны Артура Гротгера Катэгорыя:Карціны на гістарычныя сюжэты