«Польшча — 1863 год» () альбо «Закутая Польшча» () — адзін з ранніх твораў польскага мастака Яна Матэйкі, створаны ў 1864 годзе.

Апісанне Карціну Ян Матэйка напісаў пад уплывам свежых перажыванняў і ўспамінаў мастака часоў паўстання 1863—1864 гадоў, але яна не была завершана. Мацейка не бачыў шанцаў на выстаўленне карціны і яе публічную прэзентацыю. Баючыся за сваю бяспеку і бяспеку сваёй сям’і, а таксама за магчымыя расправы, ён вырашыў схаваць палатно за печчу ў хаце, дзе яно праляжала некалькі гадоў. Пазней карціна трапіла ў рукі сям’і Чартарыйскіх. Зараз экспануецца ў Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве Zakuwana Polska (Polonia, Rok 1863), Cyfrowe Dziedzictwo Kulturowe w regionie Małopolski.

Polonia — палатно, вытрыманае ў карычнева-чорных колерах, з эскізнымі рысамі. Польшча — маладая жанчына ў кайданах, апранутая ў чорную сукенку, растрапаную на плячах, а жанчына ў белым, адрываная ад яе гвалтам, — гэта Русь. У лужыне крыві ля ног царскіх афіцэраў ляжыць труп напаўаголенай жанчыны — Літвы. Афіцэр, які стаяў над імі, Міхаіл Мураўёў, вядомы як Шыбіннік, душыў паўстанне ў Літве, а генерал Фёдар Берг, які знаходзіцца разам з ім, зрабіў тое ж самае ў Каралеўстве Польскім.

На сцяне насупраць — маніфест, які абвяшчае пачатак паўстання ў студзені 1863 года, а над ім — герб Расійскай імперыі, на грудзях якога змешчаны — герб Царства Польскага. Сцэна разгортваецца ў касцёле, апаганеным расійскім войскам, якое апранута ў літургічныя шаты і п’е віно з келіхаў для Імшы. Закуццё ў кайданы Польшчы адбываецца над магільнай плітою ў падлозе, што азначае магілы продкаў.

Справа відаць група людзей пад наглядам узброеных салдат, якія, верагодна, чакаюць высылкі ў Сібір. У гэтай групе вылучаецца паранены паўстанец з рукой на перавязі, чый злосна сціснуты кулак лагодным жэстам трымае манах-капуцын. Іншыя дэталі, бачныя на карціне Матэйкі: шабля Мураўёва датыкаецца з трупу жанчыны; салдат б’е прыкладам вінтоўкі некага ў грудзі, а штык ад яе ўтыкаецца ў распятага Хрыста; малады чалавек са скрыжаванымі рукамі ў роспачы адварочваецца ад распяцця.

Крыніцы

Катэгорыя:Карціны Яна Матэйкі Катэгорыя:Карціны 1864 года Катэгорыя:Музей Чартарыйскіх Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Карціны на гістарычныя сюжэты