Аляксандр Валянцінавіч Ста́рцаў (; ) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Кіраўскае (Хабараўскі край Расіі). У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёнаСтарцев Александр Валентинович // Музей АІПІ НАН Беларусі, у 1969 годзе — факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1969 года працаваў інжынерам ў Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі. У 1976 года А. В. Старцаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: загадчык сектара, з 1979 года — загадчык аддзела, з 1988 — інжынер, з 1989 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў. У 1983 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі. З 1993 года займаў пасаду начальніка аддзела ў ЗАТ «БелКамДата», з 1997 года начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белрэсурсы». З 2003 года — галоўны спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела ААТ Ашчадны банк «Беларусбанк».
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па інфармацыйна-праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, спецыялізаваных графічных комплексаў, сістэм аўтаматызаванага ўвода і апрацоўкі картаграфічнай інфармацыі. Распрацаваў структуру і тэхналогію апрацоўкі малюнкаў на шматкарыстальніцкім аўтаматызаваным рабочым месцы картографа, метады класіфікацыі элементаў картаграфічнага малюнка пры яго ўводзе і фарміраванні лічбавых тапаграфічных карт.
Сярод апублікаванага: Подход к моделированию и классификации банка картографических данных // Геодезия и картография. 1992. № 8. — С. 48—52. (разам з В. В. Старовойтавым); Использование Objectivity/DB для создания объектно-ориентированной базы данных по субмодулям TILE-калориметра проекта Atlas / М. А. Назаренко, Э. Г. Никонов, А. В. Старцев. — Дубна, 2000; Контроль параметров маркированного объекта на основе принципов адаптивной аутентификации / В. И. Дравица, А. В. Решетняк, А. В. Старцев // Новости науки и технологий. — 2022. — № 1. — С. 37.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1985). Медаль «За працоўную доблесць» (1981) Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1986)
Літаратура
Спасылкі Старцев Александр Валентинович // Музей АІПІ НАН Беларусі Старцев, Александр Валентинович (техническая кибернетика; род. 1946) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Сегодня исполняется 70 лет сотруднику Центра систем идентификации Старцеву Александру Валентиновичу // Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый
Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі