Цэнтр Карта (, стылізаванае абазначэнне: Ośrodek KARTA, поўная назва: ) — незалежная грамадская арганізацыя са статусам грамадска-карыснай арганізацыі, найбуйнейшы сацыяльны архіў у Польшчы, які мае на мэце дакументаванне найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і распаўсюджанне ведаў пра яе. Цэнтр з'яўляецца выдаўцом штоквартальніку «Karta», які выходзіць з 1982 года, вядзе выдавецкую, выставачную і асветніцкую дзейнасць.

Місія Цэнтра Карта — адкрываць, абараняць і распаўсюджваць гісторыю, якая разглядаецца з пункту гледжання многіх людзей, такім чынам, каб гісторыя стала крыніцай разумення, будавала супольнасць, падтрымлівала прымірэнне.

Супрацоўніцтва Цэнтр «Карта» дапамагае грамадскім архівістам не толькі ў Польшчы: у 2014 годзе польскія даследчыкі распачалі працу стварэнні Міжнароднага беларускага архіва. Там сабраныя архіўныя матэрыялы як з прыватных фондаў, так і з фондаў разнастайных арганізацый і інстытуцыйПалякі стварылі больш паўтысячы грамадскіх архіваў, PR dla Zagranicy, 20.05.2016.

Цэнтр КАРТА супрацоўнічае з расійскім аб’яднаннем «Мемарыял». У 2005 годзе ён стаў ініцыятарам стварэння Дома сустрэч гісторыі.

Спасылкі Fundacja Ośrodka Karta(pol.) Партал грамадскіх архіваў

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Польшчы Катэгорыя:Навука ў Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:1982 год у Польшчы