Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах () — прыватны гістарычна-этнаграфічны музей-скансен у Студзіводах, заснаваны ў 1993 годзе Дарафеем Фіёнікам.
Сталая экспазіцыя размяшчаецца ў драўлянай хаце беларускай сям’і Кандрацюкоў, збудаванай у 1925 годзе, і ў мяшчанскай хаце 1823 года, перанесенай у 2003 з вуліцы Панятоўскага ў цэнтр Бельску Падляскага. Таксама ў склад скансену ўваходзіць клець 1935 года.
У музеі ладзяцца часовыя выстаўкі, майстроўні народнай творчасці, традыцыйнага падляскага спеву і танцу, выдаюцца кнігі і краязнаўчы штоквартальнік «Бельскі гостінець». Штогод на тэрыторыі музея ладзіцца фестываль «Там по маёвуй росі».
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі Польшчы Катэгорыя:Бельск Падляскі Катэгорыя:Культура Падляскага ваяводства Катэгорыя:Музеі пад адкрытым небам Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы