Кацярына Міклашэвіч (нар. , Маладзечна, Беларусь) — беларуская футбалістка, брамнік. Выступала за юніёрскую і маладзёжную зборныя Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванка ДЮСШ-1 г. Маладзечна, першым трэнерам была Алена Фёдараўна Адамчук. Прафесійную кар’еру пачала ў ЖФК «Універсітэт» (Віцебск), а ў 2010 годзе перайшла ў ЖФК «Мінск».

У 2018 годзе выступала за «Бабруйчанку», а потым адправілася ў падарожжы: «Макабі» Кір’ят-Ган (Ізраіль), «Нікэ» Тбілісі (Грузія), «Арыстана» (Італія).

У 2020 годзе далучылася да маскоўскага «Лакаматыва». У студзені 2022 года ў яе завяршыўся кантракт, за каманду яна згуляла 16 матчаўБеларуска Міклашэвіч пакінула маскоўскі «Лакаматыў»

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Універсітэт Віцебск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ЖФК Чартанава Масква Катэгорыя:Ігракі ЖФК Нікэ Тбілісі