Уладзімір Мікалаевіч Глазырын (, Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласць — , Масква) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў сям’і рабочага. Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Менску і Маскве, у Польшчы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Памёр года ў Маскве. Пахаваны там жа.

Творчасць Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 годзе. Пісаў на рускай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934—1935), «Огонь» (1935), «Юрий Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданні» (1938), аповесць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданне «Маленькі разведчык» (1938). На рускую мову пераклаў апавяданні М. Лынькова.

Літаратура Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову