Павел Віктаравіч Вераб’ёў ( в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён — , ) — беларускі літаратар і журналіст.
Біяграфія Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сектара друку ЦК ЛКСМБ, газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».
У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».
З 1992 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Творы 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ
Узнагароды Павел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»Пайшоў з жыцця паэт, журналіст Павел Вераб’ёў , Звязда 6-4-2023.
Літаратура
Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 516. Вераб’ёў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Меінск, 1995. — Т. 6. — С. 557 : фота. Лайкоў, Я. Метрыка літаратурная / Я. Лайкоў // Полымя. — 2008. — № 11. — С. 201.
Спасылкі Мікола Берлеж Пайшоў з жыцця паэт, журналіст Павел Вераб’ёў // Выдавецкі дом «Звязда» Літаратурныя імёны Слаўгарадчыны // Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі