Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1989 годзе.
Кіруе таварыствам Рада з 9 свабодна выбраных на 2 гады сяброў. Старшыня, станам на сакавік 2025 года — Аляксандр Адамковіч.
4 лютага 1989 года адбыўся арганізацыйны З’езд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў кіраўніцтва і склаў праграму дзейнасці. Пачатковая і галоўная мэта ТБК — адраджэнне, захаванне і развіццё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэт дзейнасці ТБК таксама змаганне за свабоду і незалежнасць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру.
Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і іншых, Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве.
У 1993—1995 гадах ТБК выдавала беларускамоўную старонку «Беларус Віленшчыны» ў віленскіх рускіх і польскай газетах.
ТБК ладзіць сталыя імпрэзы і сустрэчы, запрашае літаратараў, навукоўцаў і іншых грамадскіх дзеячаў з Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канферэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. Станам на сакавік 2025 года, ТБК мае ўласную сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа.
Старшыні 4 лютага 1989 — 29 верасня 2014 — Хведар Нюнька; з верасня 2014 — Васіль Акуневіч; Аляксандр Адамковіч
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы Катэгорыя:1989 год у Літве