277-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў верасні 1943 года на базе 277-га атрада5 ліпеня 1941 года ў Клічаўскім раёне пачала дзейнічаць пачала дзейнічаць падпольнай група камуністаў, пакінутая па заданню ЦК КП(б)Б у нямецкім тыле. На яе базе ў ліпені 1941 года быў створаны Клічаўскі партызанскі атрад, які ў красавіку 1942 года ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 277-ы атрад. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Магілёўскага, Бярэзінскага, Шклоўскага, Быхаўскага і Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (1257 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне Камандзіры І. З. Ізох; М. П. Коканцаў.
Камісары І. М. Гершовіч; М. І. Кніга; А. М. Радзюк.
Начальнік штаба С. Ц. Токараў.
Гісторыя Партызаны ў студзені — сакавіку 1942 года ўдзельнічалі ў ачышчэні Клічаўскага раёна ад акупантаў. 20 сакавіка 1942 — у разгроме гарнізона ў Клічаве. Вялі баі па абароне і расшырэнню партызанскай зоны, удзельнічалі ў разгроме апорных пунктаў у вёсках Развадава Клічаўскага, Казулічы, Пацава Слабада Кіраўскага, Пагост Бярэзінскага раёнаў. У чэрвені 1942, маі, жніўні, лістападзе, снежні 1943, лютым, маі 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. Наносілі ўдары па камунікацыях ворага. У верасні 1942 каля чыгуначнай станцыі Крупкі захапілі і спалілі эшалон з гаручым, падарвалі чыгуначны мост цераз раку Нача. У жніўні 1943 года на ўчастках Магілёў — Дашкаўка, Быхаў — Рагачоў, у чэрвені 1944 на ўчастку Магілёў — Орша падарвалі каля 2000 рэек. У час наступлення Чырвонай Арміі ўтрымлівалі партызанскую зону.
Гл. таксама Клічаўскія баі Казуліцкія баі Пацаваслабодскія баі Нацкая аперацыя
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе