Зубко — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Андрэй Уладзіміравіч Зубко (нар. 1991) — расійскі валейбаліст. Антоній (Зубко) (1797—1884) — уніяцкі, потым праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, епіскап Брэсцкі (1833—1840), епіскап Мінскі і Бабруйскі (1840—1848). Магістр багаслоўя (1822), прафесар. Ігар Аляксандравіч Зубко (нар. 1999) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі. Міраслава Зубко (нар. 2001) — беларуская футбалістка.