Жыццё-маліна () — беларускамоўная грамадска-палітычная інтэрнэт-тэлеперадача ў фармаце інтэрв’ю, якая выходзіла а 11:00 раніцы мінскага часу па суботах на аднайменным YouTube-канале. Першы выпуск з’явіўся на відэахостынгу YouTube 27 чэрвеня 2020 года. Вядучы — Мікіта Мелказёраў, у мінулым журналіст газеты «Всё про футбол», інтэрнэт-парталаў «Трыбуна» і Onliner.by.
Адметная рыса перадачы — элемент інтэрв’ю пра сучасныя падзеі ў Беларусі і суседніх краінах. За час існавання перадачы ў эфіры былі больш за 200 чалавек, у тым ліку палітыкі, эканамісты, журналісты, навукоўцы, пісьменнікі, музыканты, спартсмены і інш.