Бяро́заўка (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагоддзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасць. У 1708 г. падчас Паўночнай вайны у данясенні камандуючага корпусам Боўра Пятру I паказваецца в БярозаўкаКнига памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў і інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3:

Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…

У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто не жыў), дзяржаўная маёмасць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1786 г. ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхара. Частка вяскоўцаў займалася бондарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Меліся школы граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў Прапойскім (з 23.05.1945 г. Слаўгарадскім) раёне Магілёўскага акругі БССР.

Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекіБерезовка .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 года імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў. На вайне загінула 134 жыхара вёскі.

Геаграфія Геаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Слаўгарада, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў.

На адлегласці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам, працякае ручай — прыток р. Проня. Транспартная сувязь па дарозе праз в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Слаўгарад — Чэрыкаў.

На 2007 год у Бярозаўцы было 93 гаспадаркі, 221 жыхар, на 2011 год 105 двароў, 229 жыхароў.

Насельніцтва 2011 год — 105 двароў, 229 жыхароў 2009 год — 205 жыхароў 2007 год — 93 гаспадаркі, 221 жыхар 1999 год — 275 жыхароў

Вытворчасць У вёсцы знаходзіцца ферма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.

Інфраструктура У вёсцы ёсць Бярозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа». Таксама ў населеным пункце працуюць клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне і крама.

Славутасці У вёсцы знаходзіцца мемарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайныФота помніка.

Вядомыя асобы Іван Цімафеевіч БалукоўБалукоў Іван Цімафеевіч Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў Іван Аляксеевіч Прусаў

Крыніцы

Літаратура

Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў і інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3

Спасылкі

Захараненні партызан у Бярозаўцы «Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы…»

Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна