Малярыя ( — «дрэннае паветра», раней вядомая як «балотная ліхаманка») — група трансмісіўных інфекцыйных захворванняў, перадаюцца чалавеку пры ўкусах камароў роду Anopheles («малярыйных камароў») і суправаджаюцца ліхаманкай, трасцай, спленамегаліяй (павелічэннем памераў селязёнкі), гепатамегаліяй (павелічэннем памераў печані), анеміяй. Характарызуецца хранічным рецыдыўным цягам. Выклікаецца паразітычнымі пратыстамі роду Plasmodium (80-90 % выпадкаў — Plasmodium falciparum).
Малярыя штогод выклікае каля 350—500 мільёнаў інфіцыраваній і каля 1,3-3 мільёны смерцяў у людзей. На раёны Афрыкі на поўдзень ад Сахары прыпадае 85-90 % гэтых выпадкаў, у пераважнай большасці хварэюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў. Смяротнасць, як чакаецца, вырасце ўдвая на працягу наступных 20 гадоўHull, Kevin. (2006) «Malaria: Fever Wars». PBS Documentary .
Гісторыя Ёсць меркаванне, што людзі хварэюць малярыяй ужо на працягу 50 000 гадоў. Лічыцца, што радзімай малярыі з’яўляецца Заходняя (P. falciparum) і Цэнтральная Афрыка (P. vivax). Малекулярна-генетычныя дадзеныя сведчаць, што перадпаразітарны продак плазмодыя быў вольнажывым прасцейшым, здольным да фотасінтэзу, які прыстасаваўся жыць у кішэчніку водных беспазваночных. Таксама ён мог жыць у лічынках першых крывасмактальных насякомых атрада Diptera, якія з’явіліся 150—200 мільёнаў гадоў назад, хутка набыўшы магчымасць мець двух гаспадароў. Найстаражытнейшыя знойдзеныя акамянеласці камароў з рэшткамі малярыйных паразітаў маюць узрост каля 30 мільёнаў гадоў. Разам са з’яўленнем чалавека развіліся малярыйныя паразіты, здольныя да змены гаспадара паміж чалавекам і камарамі роду Anopheles.
P. falciparum вылучыўся ў асобны від паміж 10 і 4 млн гадоў таму назад, што прыкладна супадала з адрозненнем чалавека і іншых буйных чалавекападобных малпаў. Каля 100 млн гадоў назад, існавала яшчэ адна група плазмодыеў, P. malariae, P. ovale, P. cynomolgi і P. vivax. Тады як P. ovale заражае толькі чалавека, іншыя віды паразітуюць пераважна на іншых сысунах. Калісьці продкаў чалавека заражаў P. malariae, а P. vivax, што вылучыўся ў асобны від каля 2—3 млн гадоў назад, працягвае заражаць чалавека і зараз.
З развіццём сельскай гаспадаркі ў Афрыцы прыкладна 8 тысяч гадоў таму з’явіліся вельмі спрыяльныя ўмовы для прыстасавання малярыі выключна да чалавека. Вялікая шчыльнасць насельніцтва і наяўнасць штучных або натуральных вадаёмаў побач з жыллём чалавека далі малярыйным камарым стабільную крыніцу ежы, дзякуючы чаму іхная колькасць значна ўзрасла, яны прыстасаваліся да чалавека, услед за чым і плазмодый значна павысіў сваю эфектыўнасць інфікавання чалавека. У іншых частках свету ранняе прыручэнне жывёл прадухіліла гэты працэс, дзе індэкс антрапафіліі, гэта значыць працэнт укусаў людзей у параўнанні з агульным лікам укусаў, складае 10—20 %. У Цэнтральнай Афрыцы гэтая колькасць складае 80—100 %, што тлумачыць інтэнсіўнасць сучасных эпідэмій у гэтым рэгіёне.
Першыя летапісныя сведчанні ліхаманкі, выкліканай малярыяй, былі выяўлены ў Кітаі. Яны датуюцца прыблізна 2700 годам да н.э., часам праўлення дынастыі СяCox F (2002). «History of human parasitology.». Clin Microbiol Rev 15 (4): 595—612..Таксама апісанні хваробы сустракаюцца ў «Сушрута самгіта», медыцынскай працы, напісанай санскрытам, у працах Герадота і многіх іншых крыніцах.
Высвятленне прычын thumb|150px|Альфонс Лаверан з’яўляецца першым вучоным, хто выявіў, што хвароба выклікаецца прасцейшымі. У 1880 годзе французскі ваенны ўрач Шарль Луі Альфонс Лаверан, які працаваў у Алжыры, выказаў меркаванне, што малярыя выклікаецца прасцейшымі. Гэта быў першы выпадак, калі самыя простыя былі ідэнтыфікаваны як прычына хваробыBiography of Alphonse Laveran Nobel foundation.. За гэта і іншыя адкрыцці ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 1907 года. Назва роду паразіта Plasmodium было прапанавана ў 1895 годзе італьянскімі вучонымі Эторэ Маркіяфава і Анджэла ЧэліEttore Marchiafava at whonamedit.com. У 1894 годзе паразітолаг Патрык Менсан упершыню выказаў меркаванне. што малярыя можа перадавацца чалавеку камарамі. У 1896 годзе кубінскі ўрач Карлас Фінлі, які лячыў хворых на жоўтую ліхаманку ў Гаване, выказаў тую ж гіпотэзу. Англічанін сэр Рональд Рос, які працаваў у Індыі, паказаў у 1898 годзе, што пэўныя разнавіднасці камароў перадаюць малярыю птушкам, і вылучыў паразітаў з слінных залоз камара. Яму таксама ўдалося знайсці паразітаў у кішэчніку камароў, якія харчуюцца крывёю хворых людзей, але не ўдалося прасачыць перадачу паразітаў ад камароў да чалавека. Джавані Батыста Граса ў 1898 годзе здолеў ажыццявіць эксперыментальнае заражэнне чалавека малярыяй праз укус камара, ён ставіў доследы на добраахвотніках, у тым ліку і на сабе. Ён даказаў таксама, што толькі камары роду Anopheles з’яўляюцца пераносчыкамі малярыі ў Італіі, распрацаваў і ўкараніў меры прафілактыкі малярыі. Аднак у 1902 годзе Нобелеўскую прэмію па медыцыне за апісанне жыццёвага цыкла малярыйнага паразіта атрымаў толькі Рональд Рос. Дадзеныя, атрыманыя Фінлеем і Росам, у 1900 годзе былі пацверджаны медыцынскім саветам, які ўзначальваў Вальтэр Рыд. Рэкамендацыі гэтага савета былі выкарыстаны Уільямам Гордасам для аздараўленчых мерапрыемстваў, ажыццёўленых на будаўніцтве Панамскага канала.
Пошук лекавых сродкаў thumb|150px|злева|Кара хіннага дрэва з’яўляецца вядомым сродкам лячэння ад малярыі. Першымі вядомымі лекамі стала расліна Кінгао (Artemisia annua L), якая змяшчае артэмізынін, першае згадванне аб якім знойдзена ў працы Ге Конга ў 340 годзе да н.э.
З адкрыццём Новага Свету з’явіўся новы сродак, кара хіннага дрэва, якая стагоддзямі выкарыстоўвалася індзейцамі як гарачкапаніжальны сродак. Выбітны іспанскі гісторык-натураліст Барнебэ Коба, езуіцкі місіянер і пісьменнік, згуляў значную ролю ў гісторыі хініну — езуіцкай кары, як яе спачатку называлі — даўшы яе першае апісанне. У 1632 годзе ён жа першым прывёз гэту кару ў Еўропу.
яго назва пайшла ад першага вядомага еўрапейца, якога ім вылечылі. Гэтым хворым была графіня Чынчон, жонка віцэ-караля Перу. Яна атрымала заражэнне ў даліне Ланавара на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Выгаілася яна прыняццем кары хіннага дрэва, расцёртага ў парашок. Саму кару віцэ-каралю даставіў Дыега дэ Торэс Васкес, карэхідарам даліны Лоха каля правінцыі Кіта, сучаны Эквадор, якому яе здабылі падначалены яму індзейцы — нашчадкі інкаў з УрытусынгаPeru. History of coca, «the divine plant» of the Incas; with an introductory account of the Incas, and of the Andean Indians of to-day (1901), якія ведалі пра ўласцівасці кары, як лекі. Сам граф шырока раструбіў аб вылячэнні сваёй жонкі, а графіня, вярнуўшыся ў Іспанію, раздавала парашок з кары сваім сяброўкам і знаёмым, і лекі сталі вядомымі, як «парашок графіні». Праз некалькі гадоў езуіты, якія дзейнічалі ў Перу, пераправілі кару ў Рым, дзе яе ўжывалі ў якасці лекаў ад малярыі, і дзякуючы ім яна стала вядомая па ўсёй Італіі.
Гэтак, кардынал Хуан дэ Луга атрымаў даручэнне ад папы Інакенція X сабраць інфармацыю аб гаючай кары. Затым яе вывучыў папскі прыдворны лекар Габрыель Фансека, якога вельмі зацікавілі ўласцівасці парашку. Пасля гэтага кардынал дэ Луга разгарнуў шырокую кампанію за ўжыванне хініну.Дзіўныя гісторыі з глыбіні часоў. Каталіцкія лекі. У выніку лекі празвалі «езуіцкімі», або «кардынальскім парашком», людзі ў Рыме нейкі час называлі яго «парашком дэ Луга». У 1640-х гадах сродак пачалі ўводзіць у выкарыстанне ў астатняй частцы Еўропы, дзе яно неўзабаве было прынятаKaufman T, Rúveda E (2005). «The quest for quinine: those who won the battles and those who won the war.». Angew Chem Int Ed Engl 44 (6): 854-85.. Аднак актыўны інгрэдыент, хінін, быў вылучаны з кары толькі ў 1820 годзе французскімі хімікамі П’ерам Пелецье і Жазэфам КавантуKyle R, Shampe M (1974). «Discoverers of quinine». JAMA 229 (4): 462..
У пачатку XX стагоддзя, да адкрыцця антыбіётыкаў, практыкавалася наўмыснае заражэнне малярыяй пацыентаў, хворых на сіфіліс. Малярыя забяспечвала павышаную тэмпературу цела, пры якой сіфіліс калі і не праходзіў цалкам, але ва ўсякім выпадку зніжаў сваю актыўнасць і пераходзіў у лятэнтную стадыю. Кантралюючы працяг ліхаманкі з дапамогай хініну, лекары такім чынам спрабавалі мінімізаваць негатыўныя эфекты сіфілісу. Нягледзячы на тое, што некаторыя пацыенты паміралі, гэта лічылася пераважным сродкам супраць непазбежнай смерці ад сыфілітычнай інфекцыіRaju T (2006). «Hot brains: manipulating body heat to save the brain.». Pediatrics 117 (2): e320-1. PMID 16452338..
Этыялогія thumb|150px|Колцападобныя плазмодыі ў крыві чалавека. Узбуджальнікам малярыі з’яўляюцца прасцейшыя роду Plasmodium (плазмодый). Для чалавека патагенныя чатыры віды гэтага роду, гэта значыць P. vivax, P. ovale, P. malariae і P. falciparum. У апошнія гады ўсталявана, што малярыю ў чалавека ў Паўднёва-Усходняй Азіі выклікае таксама пяты від — P. knowlesiNaturally acquired Plasmodium knowlesi malaria in… Emerg Infect Dis. 2004 — PubMed resultGeneDB Plasmodium knowlesi . Чалавек заражаецца імі ў момант упырсквання самкай малярыйнага камара адной са стадый жыццёвага цыкла ўзбуджальніка, гэтак званых спаразаітаў, у кроў або лімфатычную сістэму, якое адбываецца пры крывасасані.
Пасля кароткачасовага знаходжання ў крыві споразоіты малярыйнага плазмодыя пранікаюць у гепатацыты печані, даючы тым самым пачатак даклінічнай печаневай стадыі захворвання. У працэсе бясполага размнажэння, званага шызагоніей, з аднаго былога споразаіта, які ў вузе печані ператвараецца ў шызонта, у выніку ўтвараецца ад 2 тысяч да 40 тысяч пячонкавых мерзоітаў. У большасці выпадкаў гэтыя даччыныя меразоіты праз тыдзень ці праз шэсць зноў трапляюць у кроў. Пры інфекцыях, выкліканых некаторымі паўночнаафрыканскімі штамамі, як P. vivax, першасны выхад у кроў меразоітаў з печані адбываецца прыкладна праз дзесяць месяцаў ад моманту заражэння, у тэрміны, якія супадаюць з кароткачасовым перыядам масавага выплоду камароў у наступным годзе.
Пры інфекцыях, выкліканых P. falciparum і P. malariae, печаневая стадыя развіцця паразітаў на гэтым і сканчваецца. Пры інфекцыях, выкліканых іншымі відамі малярыйнага плазмодыя, «спячыя» печаневыя стадыі, гэтак званыя гіпназоіты, застаюцца і доўга персістуюць у печані, яны могуць выклікаць праз месяцы і гады пасля заражэння новыя рэцыдывы захворвання і новыя эпізоды выхаду паразітаў у кроў.
Эрытрацытарная, альбо клінічная, стадыя малярыі пачынаецца з прымацавання меразоітаў да спецыфічных рэцэптараў на паверхні мембраны эрытрацытаў. Гэтыя рэцэптары, якія з’яўляюцца мішэнямі для заражэння, відаць, з’яўляюцца рознымі для розных відаў малярыйнай плазмодыеў.
Сімптомы і дыягностыка thumb|220px|Мазок крыві з’яўляецца традыцыйным сродкам дыягностыкі малярыі. Сімптомы малярыі звычайна наступныя: ліхаманка, дрыжыкі, артралгія (боль у суставах), ваніты, анемія, выкліканая гемолізам, гемоглобінурия (вылучэнне гемаглабіну ў мачы) і канвульсіі. Магчыма таксама адчуванне паколвання ў скуры, асабліва ў выпадку малярыі, выкліканай відам P. falciparum. Таксама могуць назірацца спленамегалія (павялічаная каса), нясцярпелы галаўны боль, ішэмія галаўнога мозга. Малярыйная інфекцыя з’яўляецца смяротна небяспечнай, асабліва ўразлівы для яе дзеці і цяжарныя жанчыны.