Хо́дараў. Сустракаецца таксама варыянт Хо́дарава, н.. Хо́дараўка, ж. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
У вёсцы працуе ФАП і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Гісторыя
Узнікла пасля 1917 года. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар).
Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекіХодорово .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў.
Насельніцтва 2011 год — 39 чалавек 2010 год — 40 чалавек 1999 год — 80 чалавек 1926 год — 81 чалавек
Інфраструктура У вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі. Магіла капітана Я. І. ЕрмалаеваПаспарт воінскага захавання , які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў.
Вядомыя асобы Алесь Масарэнка (нар. 1938) — беларускі празаік, перакладчык. Мікалай Мікалаевіч Семяненка (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Таццяна Пятроўна Кананчук (нар. 1966) — беларускі педагог і палітык. Мікалай Разумаў (нар. 1955) — грамадскі і палітычны дзеяч, лідар рабочага руху, палітвязень.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна