Закру́пец (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Назва

Назва вёскі пайшла ад назвы ракі Крупка, прытоку Проні, якая працякае праз населены пункт.

Гісторыя На карце Старабыхаўскага павета 1777 года адзначана разам з вадзяным млынам. У 1783 годзе 45 двароў, 262 жыхары С. 568.

Насельніцтва 2011 год — 2 чалавекі 2010 год — 4 чалавекі 1999 год — 17 чалавек 1926 год — 377 чалавек

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў Магіла С. Кірпічэнкавай, партызанкі палка «Трынаццаць», якая загінула 15 мая 1943 года (за 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе) С. 558

Вядомыя асобы

Міхаіл Варфаламеевіч Атрохаў — Герой Сацыялістычнай Працы

Спасылкі

Захараненні партызан у Закрупцы О войне не понаслышке

Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна