Люба́ны (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Геаграфія
Любаны размешчаны на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. За 1,6 км на паўночны захад ад вёскі бярэ выток Гарадзец.
Кожную сераду ў вёску ходзіць аўтобус Слаўгарад-Любаны.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 Любаны).
Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Любаны, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна КрасінскамуНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545.
Паводле мясцовага тлумачэння, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў з’яўляліся не прыгоннымі, а казённымі сялянамі, і паміж імі і панам была заключана «палюбоўная сказка» С. 573.
Перад вайной у вёсцы жыло 294 чалавекіЛюбаны .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 114 да вайны).
Насельніцтва 2011 год — 75 чалавек 2010 год — 75 чалавек 1999 год — 107 чалавек 1926 год — 651 чалавек
Славутасці
Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе у баях супраць нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў С. 559.
Спасылкі
Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна