Шкуды С. 80., таксама Скуодас (, ) — горад у паўночнай Літве, за 2 км ад мяжы з Латвіяй, за 80 км ад Клайпеды. Адміністрацыйны цэнтр Шкудскага раёна Клайпедскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка Крэтынга — Прыекулэ. Шкуды адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. Мястэчка атрымала пачаткова назву Ёханэсберг, бо мела шмат нямецкага насельніцтваGadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 53..
У 1568 годзе мястэчка Шкуды было падаравана Жыгімонтам Аўгустам роду Хадкевічаў і стала цэнтрам вялізнага Шкудскага графства. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. 27 жніўня 1614 года стараннямі Хадкевічаў мястэчка стала цэнтрам каталіцкай парафіі, дзе Хадкевічы пабудавалі касцёлGadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 54.. Пасля смерці Яна Караля Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасць Казіміра Льва Сапегі. Сапегі пабудавалі ў мястэчку і лютэранскую кірху для духоўных патрэб мясцовага нямецкага насельніцтва.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шкуды трапілі ў склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе Літоўскай ССР. З 1950 года горад стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
Спасылкі
Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Сапегі