Гніва́, Утонька, Калінаўка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня каля 15 (20) км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад пасёлка Залужжа (нежылая), вусце за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вухава (нежылая), за 1,5 км на паўночны ўсход ад пасёлка Аднаполле. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевая дзялянка на забалочанай абалоне Сажа сярод шматлікіх старычных азёраў.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна