Гліна — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Ліпа (басейн Дняпра).
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як Глінка.
Водаапісанне Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Салтанаўка, вусце на паўночнай ускраіне вёскі Польпін. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У абалоне ракі каля вёскі Бронніца плаціна і сажалка.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г.
Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа