Ляця́гі (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва
Назва вёскі нібыта паходзіць ад назвы , якая па-беларуску часцей называецца палятухайПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 574.
Геаграфія
Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. Недалёка ад Ляцяг працякае рака Проня, на якой змешчаны гідралагічны пост рачны 1 разраду р. Проня — в. ЛяцягіПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 января 2007 г. № 75 .
Насельніцтва 2011 год — 86 чалавек 2010 год — 86 чалавек 1999 год — 126 чалавек 1926 год — 542 чалавекі
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. У 1774 годзе нададзены фундуш на царквуНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 81. У 1783 пабудавана драўляная Пакроўская царква; 31 двор, 145 жыхароў. З 1882 года ўладанне С. Шклярэвіча, які валодаў 1600 дзесяцінамі зямлі, 2 вадзянымі млынамі.
У вёсцы знаходзіцца прыход Свята-Пакроўскай царквы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату. У вёсцы захоўваецца ікона Божай Маці «Неапалімая купіна», напісаная ў 1943 годзе, якую мясцовыя жыхары лічаць цудадзейнай заступніцай ад пажаруХранительница «Неопалимой купины» В ЛЕТЯГАХ ВСЕ СПОКОЙНО .
Славутасці Ля Ляцяг знаходзіцца брацкая магіла 1941, 1943 гадоў. —
Вядомыя асобы Несцер Пятровіч Емяльянаў — беларускі хімік — савецкі горны інжынер Ягор Сямёнавіч Зымалёў — Герой Сацыялістычнай Працы
Спасылкі
Захараненні партызан у в. Ляцягі Жыцця аснова — родная зямля
Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна