Крупка, Закрунніца — рака ў Беларусі, у Чавускім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18,5 км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Дрокаўка Чавускага раёна, вусце за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Ляцягі Слаўгарадскага раёна. Рэчышча каналізаванае.
Рака дала назву вёсцы Закрупец. Каля ракі населеныя пункты Палоева, Загліннае, Рудня.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні