Мнаганожкі, або шматножкі (Myriapoda) — надклас наземных членістаногіх.

Апісанне

Даўжыня да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва).

Арэал і экалогія

Пашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур. Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладааюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах).

Класіфікацыя

Аб’ядноўвае 4 класы членістаногіх: (, , і , апошніх звычайна аб’ядноўваюць у адзін падклас); больш за 50 тыс. відаў.

Характэрныя прадстаўнікі мнаганожак: і , , , .

Літаратура