Махамед Хамдан Дагала (; нар. 1974 альбо 1975) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант. Камандзір ваенізаванай арганізацыі «Сілы аператыўнай падтрымкі».

Біяграфія Паходзіць з племя рэшават з ліку арабаў-шоа. Яго сям’я гандлявала вярблюдамі. Дагала пайшоў у пачатковую школу, але пасля трох гадоў навучання кінуў яе.

Падчас канфлікту ў Дарфуры праз сваякоў трапіў у апалчэнне Джанджавід, якое неўзабаве ўзначаліў пасля Муса ХілаляJason Burke: Hemedti: the feared commander pulling the strings in Sudan . theguardian.com vom 29. Mai 2019 (englisch), abgerufen am 15. Juni 2019. У жніўні 2013 года прэзідэнт Амар аль-Башыр прызначыў Махамеда Дагала камандуючым Сіл аператыўнай падтрымкі, якія былі створаны падчас рэарганізацыі войск джанджавідаўReuters: Sudanese militia commander waits in wings after Bashir ousted. theeastafrican.co.ke vom 23. April 2019 (englisch), abgerufen am 15. Juni 2019.

Пасля ваеннага перавароту 2019 года атрымаў пасаду ў Пераходным ваенным савецеEmad Hassan: Augenzeugin: Milizionäre im Sudan vergewaltigen Männer und Frauen. dw.com vom 7. Juni 2019, abgerufen am 10. Juni 2019. Пасля заключэння пагаднення паміж грамадзянскімі і ваеннымі сіламі працягнуў сваю дзяржаўную дзейнасць у Суверэнным савецеSudan conflict: Army and civilians seal power-sharing deal. bbc.com vom 17. August 2019 (englisch), abgerufen am 26. August 2019, а пасля перавароту 2021 года — Пераходным суверэнным савеце.

У красавіку 2023 года з нагоды таго, што камандуючы Узброенымі сіламі Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан манапалізаваў уладу, чым Дагала застаўся незадаволены, атрады Сіл аператыўнай падтрымкі ўступілі ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне з урадам.

Гл. таксама Абдэльрахім Дагала (ягоны брат)

Спасылкі Ein Warlord als neuer starker Mann im Sudan. Катэгорыя:Дарфурскі канфлікт Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Палітыкі Судана Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане