Інцыдэнт 26 лютага 2023 года на ваенным аэрадроме «Мачулішчы» за 12 км ад Мінска — пашкоджанне расійскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50В Беларуси задержали айтишника по делу о взрывах на военном аэродроме в Мачулищах // «Настоящее Время», 5 апреля 2023 года . Адказнасць за атаку беспілотнікамі ўзяў на сябе BYPOL. Аляксандр Лукашэнка прызнаў факт нападу толькі праз тыдзень і заявіў, што пашкоджанні самалёта нязначныя. Як ён пазней паведаміў, А-50 усё ж такі давялося адправіць у Расію для рамонтуАнтироссийские партизаны в Беларуси ведут борьбу с «двуглавым врагом» // «Голос Америки», 12 марта 2023 .

Доказы і абвяржэнні Як доказы прыводзяць два лічбавыя відэа з гукам, знятыя на экшан-камеру ў розныя дні і ў рознае надвор’е. Лічбавае відэа раптоўна заканчваецца, а пасля да яго дададзены аналагавыя завады, якіх не магло быць у лічбавым відэаматэрыяле. Акрамя таго, відэазапісы змяшчаюць гук, які сведчыць, што яны атрыманы не дыстанцыйна, а з запамінальнай прылады, якую знялі з камеры пасля вяртання дрона. Гэта сведчыць, што беспілотнік выжыў у абодвух палётах, не быў пашкоджаны падчас другога. Гук матораў у выпадку першага і другога палёту аднолькавы, аднак пры загружанасці дрона хуткасць кручэння рухавікоў мусіць быць вышэй, адпаведна гук мацнейшым і натужнейшым. Што другі палёт не быў атакай можа сведчыць і тое, што самалёт пакінуў аэрадром праз тры дні. Самалёт павінен быў прайсці праверку як мінімум тыдзень, перад атрыманнем дазволу на ўзлёт. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў расследаванні, ставячы пад сур’ёзныя сумневы меркаваную атаку.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:2023 год у Беларусі Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 26 лютага Катэгорыя:Беларусь падчас расійска-ўкраінскай вайны