Choreutidae — сямейства лускакрылых насякомых. Налічвае каля 420 відаў.
Сістэматыка Спачатку віды сямейства ўключалі ў склад сямейства , а з 1929 года ў сямейства . У 1971 годзе было вылучана асобнае сямейства, спачатку ў надсямействе , а пазней у манатыпным надсямействе Choreutoidea. У 2011 годзе падсямейства з чатырма відамі ў трох родах (, , ) было ўзведзена ў ранг сямейства .
Распаўсюджанне Сямейства распаўсюджана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольшая відавая разнастайнасць выяўляецца ў Палеарктыцы, Індамалаі і Аўстраліі.
Некаторыя віды
Апісанне Малыя і сярэднія матылі. Размах крылаў 9-20 мм. Галава пакрыта ляжачай луской на лбе і прыпаднятай у вобласці цемені і патыліцы, з вочкамі. Ніжнегубныя шчупікі загнутыя ўверх. Хабаток добра развіты. Вусікі ніткападобныя. Крылы шырокія. Заднія крылы часта шырэй пярэдніх. Агульны фон крылаў цёмны. Узор утвараюць выгнутыя папярочныя перавязі, плямы і кропкі, а таксама металічныя бліскучыя рыскі і плямы.
Спосаб жыцця Вусені шкілетуюць лісце травяністых і драўняных раслін. Яны развіваюцца групамі пад агульнай сеткай з шоўку, або ў лісці, згорнутым у трубачку. У некаторых відаў маладыя вусені ядуць лісце. Кукалкі з радамі шыпоў на тэргітах брушка. Матылі актыўныя днём.
Спасылкі Tree of Life UK Moths Choreutidae LepIndex list of species and genera in family Choreutidae Larvae and cocoons Representative genera Choreutinae resting postures
Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Матылі