«Яркае святло» () — кодавая назва сеткі сакрэтных турмаў ЦРУ ў г. Бухарэст (Румынія).

Гісторыя сеткі пачалася з таго, што Урад ЗША запытаў у канцы 2002/пачатку 2003 года будынак для разведслужбаў, і тагачасны прэзідэнт краіны Іон Іліеску даў дазвол на гэта, прызначыўшы свайго саветніка адказным за аб’ект.

У «Яркім святле» ўтрымліваліся некаторыя з найбольш важных зняволеных-тэрарыстаў, у тым ліку Халід Шэйх Махамед, натхняльнік тэрактаў 11 верасня. Большасць турмаў у сетцы ЦРУ знаходзіліся ў ізаляваных месцах. Асноўны аб’ект быў размешчаны на тэрыторыі кампуса румынскага Нацыянальнага рэгістрацыйнага бюро сакрэтнай інфармацыі, што тлумачыць неабходнасць забеспячэння высокага ўзроўню бяспекі. Камеры, у якіх утрымліваліся вязні, былі ўсталяваны на спружынах, каб тыя гублялі раўнавагу. Па паведамленні ABC News, да іх ужываліся «ўзмоцненыя метады допыту» (катаванні).

Зноскі

Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бухарэста