Пекінская тэлевежа — тэлевежа, размешчаная ў сталіцы Кітая, Пекіне. Вышыня — 405 м (без антэны — 386,5 м). Выкарыстоўваецца цэнтральным тэлебачаннем Кітая. Мае назіральную пляцоўку на вышыні 238 метраў, а таксама рэстаран, які круціцца, да якога можна дабрацца на высакахуткасным ліфце. З’яўляецца адной з самых высокіх тэлевежаў свету.

Была пабудавана міністэрствам радыё і тэлебачання Кітая.

Шарападобныя часткі вежы пафарбаваныя ў залаты і блакітны колеры, размешчаныя на вышыні 221 і 238 метраў.

Час працы: 8:30-21:30

Кошт білета: 90 юаняў — для звычайных наведвальнікаў, 45 юаняў — для дзяцей ростам ад 1.2 да 1.4 метра.

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пекіна Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Звышвысокія будынкі